Невядомы адкрыў стральбу на знакамітай вуліцы, дзе размешчаны шматлікія казіно.

.

Паліцыя ў Лас-Вегасе паведаміла аб стральбе на знакамітай вуліцы, дзе размешчаны шматлікія казіно. У ноч на панядзелак параненыя некалькі чалавек. Інцыдэнт адбыўся перад вядомым казіно Mandalay Bay.

Побач з месцам здарэння праходзіў фэст музыкі кантры. Згодна з непацверджанай інфармацыі, апублікаванай некалькімі карыстальнікамі ў твітары, злачынец страляў з верхніх паверхаў гатэля Mandalay Bay Resort у бок гледачоў. Прадстаўнік універсітэцкай клінікі Лас-Вегаса Даніта Коэн паведаміла пра паступленне некалькіх чалавек з агнястрэльнымі раненнямі.

Па апошніх дадзеных, у выніку інцыдэнту два чалавекі загінулі, больш за 20 параненыя. Reuters паведамляе, што 14 параненых знаходзяцца ў крытычным стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0