У ЗША працягваецца расследаванне расійскага ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Днямі справаздачу перад Кангрэсам даваў «Фэйсбук».

Прэс-служба сацыяльнай сеткі расказала, што 10 мільёнаў чалавек у ЗША пабачылі палітычныя рэкламныя аб’явы, размешчаныя з Расіі.

Такіх аб’яваў было каля 3 тысяч. Яны закраналі самыя розныя сацыяльна-палітычныя пытанні — ад іміграцыі да правоў ЛГБТ.

Пры гэтым уся рэклама была нацэлена на канкрэтныя дэмаграфічныя групы людзей з пэўнымі інтарэсамі.

Пры гэтым прэс-служба «Фэйсбука» прызнала, што каля чвэрці аб’яў у сілу асаблівасцяў сістэмы паказу рэкламы сацыяльнай сеткі ніхто не ўбачыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0