Іх становіцца ўсё болей

У першым выпадку, калі ўзарваліся акумулятары iPhone 8 Plus з Тайваня і Японіі, можна было выказаць здагадку, што яны ўваходзілі ў адну партыю (хоць і малаверагодна). Сюды пры вялікім жаданні можна ўпісаць і Ганконг… Але як жа Канада і Грэцыя? Атрымліваецца, што праблемы тычацца iPhone 8 Plus з абсалютна розных партый і паставак.

Як менавіта «ўздуваюцца» iPhone 8 Plus?

Праблемы з новымі флагманамі Apple можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі: некаторыя з іх «выбухаюць» наўпрост у пакунку і трапляюць да пакупніка ўжо ў сапсаваным выглядзе. Іншая частка iPhone 8 Plus «уздуваецца» падчас зарадкі афіцыйнай зараднай прыладай. Пры гэтым, па сутнасці, адбываецца адно і тое ж: акумулятар нечакана «раздзімаецца» і ламае смартфон знутры.

Добрай навіной тут з'яўляецца тое, што узгарання ў гэтых выпадках не адбываецца, таму ніякай шкоды, акрамя псавання самога тэлефона, маёмасці не наносіцца. Вытворца ўжо пачаў афіцыйнае расследаванне гэтых выпадкаў, у той жа час, лік іх толькі расце. 

Нагадаем, на прэзентацыі 12 верасня кампанія Apple прадставіла адразу тры смартфоны: iPhone 8, iPhone 8 Plus і iPhone X. І калі першыя два ўжо даўно з'явіліся ў крамах (гэтым разам абыйшлося без ажыятажу), то купіць iPhone X можна будзе толькі праз месяц. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?