Reuters.com

Reuters.com

Парламент Каталоніі збярэцца на пасяджэнне ў панядзелак, нягледзячы на забарону Канстытуцыйнага суда Іспаніі. Пра гэта заявіў міністр каталонскага рэгіянальнага ўрада па замежных справах Рауль Рамева.

На пасяджэнні дэпутаты абмяркуюць аб'яву незалежнасці Каталоніі ад Іспаніі ў аднабаковым парадку. Напярэдадні Канстытуцыйны суд Іспаніі забараніў праводзіць гэтую сесію парламента. Прэм'ер-міністр Марыяна Рахой заклікаў улады Каталоніі выконваць закон і адмовіцца ад планаў аддзяліцца.

Кіраўнік Каталоніі Карлес Пучдэмон сцвярджае, што ў Мадрыдзе ігнаруюць інтарэсы жыхароў рэгіёну. Паводле яго слоў, правінцыя спрабавала наладзіць дыялог з цэнтральнымі ўладамі, але гэта не прывяло да поспеху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0