У аэрапорце Мінска шукаюць ката, які збег у зоне мытнага надгляду. Інфармацыю пра гэта размясціла на сваёй старонцы ў фэйсбуку бортправадніца Таццяна Астроўская.

Гаспадары ката везлі яго з Пецярбурга ў Жэневу, у Мінску яны рабілі перасадку. «За некалькі гадзін шляху кот ад дарогі быў у жудасным стрэсе. На мытні ў аэрапорце папрасілі прад'явіць ката і выняць з пераноскі. Кот спалохаўся, выслізнуў з рук, падрапаў гаспадароў і ўцёк», — гаворыцца ў допісе.

Кот можа ўсё яшчэ знаходзіцца ўнутры будынка аэрапорта ў зоне мытнага надгляду. Яго завуць Марцік, ён малады, пухнаты, з доўгай поўсцю, але паводле афарбоўкі падобны на сіямскага. На старонцы Таццяны пазначаны кантактныя дадзеныя гаспадароў ката.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0