Мінскі гарадскі і абласны выканкамы дазволілі правядзенне ў нядзелю 5 лістапада традыцыйнага шэсця і мітынгу ў Курапатах - паведамляе Радыё Свабода.
Акцыя ўшанавання памяці ахвяраў сталінскага рэжыму прымеркаваная да восеньскага дня ўшанаваньня продкаў — Дзядоў. Збор удзельнікаў шэсця пачнецца аб 11:30 каля гадзіннікавага заводу «Прамень» у Менску. А 12-й гадзіне калона рушыць у Курапаты, дзе запланаваны мітынг.
Сёлета адзначаюцца 80-я ўгодкі піку сталінскага тэрору 1937 году.
Дзень памяці продкаў Дзяды штогод адзначаецца 2 лістапада. Да 1998 году гэты дзень быў у Беларусі выходным.
0
0
0
0
0
0