Reuters.com

Reuters.com

Экс-кіраўнік перадвыбарчага штаба Дональда Трампа Пол Манафорт змешчаны пад хатні арышт, такая ж мера стрымання выбрана ў дачыненні да яго намесніка Рыка Гейтса. Пра гэта паведамляе Bloomberg. Расследаванне вядзе спецпракурор па расійскіх справах Роберт Мюлер.

Такое рашэнне прыняў Федэральны суд Вашынгтона. Іх арыштавалі зыходзячы з боязі, што яны могуць пакінуць краіну: і Манафорт, і Гейтс адмовіліся прызнаваць віну.

У панядзелак, 30 кастрычніка, экс-кіраўніку перадвыбарнага штаба Трампа Полу Манафорту і яго бізнэс-партнёру Рыку Гейтсу прад'явілі абвінавачванні па 12 пунктах, у тым ліку ў адмыванні грошай і таемнай змове.

Пад змовай маюцца на ўвазе парушэнні правілаў вядзення лабісцкай дзейнасці: Манафорт працаваў у інтарэсах былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і Партыі рэгіёнаў.

Для таго каб схаваць даходы ад лабісцкай дзейнасці, Манафорт і Гейтс стварылі сетку кампаній, партнёрстваў і банкаўскіх рахункаў: 17 кампаній з ЗША, 12 з Кіпра і г.д. Згодна з пазіцыяй абвінавачвання, праз афшоры прайшло больш за $ 75 млн. Манафорту ўдалося ўвесці ў легальны абарот $ 18 млн, Гейтсу - $ 3 млн. Па падліках Associated Press, Манафорту пагражае да 80 гадоў турмы.

Манафорт узначальваў перадвыбарчы штаб Трамп з мая па жнівень 2016 года. Па дадзеных Politico, яго адправілі ў адстаўку з-за незадаволенасці сям'і Трампа сувязямі Манафорта з Расіяй і Украінай.

Трамп, каментуючы прад'яўленне абвінавачванняў Манафорту, заявіў, што «ўсё гэта было за гады да таго, як Пол Манафорт стаў часткай кампаніі». «Акрамя таго, няма ніякай тайнай змовы!» - дадаў прэзідэнт ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0