У сувязі з пераносам працоўных дзён, з 6 на 4 лістапада, у расклад руху гарадскога пасажырскага транспарту сталіцы ўносяцца змяненні.

Як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс», 4 лістапада аўтобусныя, тралейбусныя і трамвайныя маршруты будуць перавозіць пасажыраў па графіку працоўнага дня.

5 лістапада аўтобусныя і тралейбусныя маршруты будуць працаваць па графіку суботняга дня, трамвайныя маршруты — як па выхадных днях.

6 і 7 лістапада аўтобусныя і тралейбусныя маршруты будуць абслугоўваць пасажыраў па графіку нядзельнага дня, трамвайныя маршруты — па графіку выхаднога дня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0