39-гадовы святар з Расіі прысуджаны да 5 гадоў 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе БелТА.

Прыгавор быў абвешчаны сёння ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска. Слуханні праходзілі ў закрытым рэжыме.

Сваю віну ў злачынствах Мікалай Кірэеў не прызнаў. Перад пачаткам пасяджэння ён заявіў журналістам: «Я не вінаваты, сваю віну не прызнаю. Гэтых людзей (дзяўчат) я нікуды не вывозіў», піша Tut.by.

Па дадзеных следства, мужчына з красавіка па жнівень перапісваўся ў інтэрнэце з дзвюма жыхаркамі Віцебска. Калі атрымаў згоду на занятак прастытуцыяй за грошы ў Санкт-Пецярбургу, прыбыў у Віцебск, каб даставіць дзяўчат у Расію. Ён быў затрыманы міліцыяй, калі сядаў у аўтобус Віцебск — Санкт-Пецярбург. Акрамя таго, устаноўлена, што ён па папярэдняй змове з 19-гадовай грамадзянкай Таджыкістана і іншымі асобамі ў студзені-лютым таксама вёў аналагічную перапіску ў інтэрнэце з дзяўчатамі з іншых раёнаў Беларусі. Па яго ўказанні грамадзянка Таджыкістана ў лютым прыбыла ў Гомель, дзе гутарыла з дзяўчатамі. Дасягнуўшы дамоўленасці для занятку прастытуцыяй, яна набыла квіткі на цягнік Гомель — Санкт-Пецярбург, аднак была затрыманая, калі сядала ў цягнік на чыгуначным вакзале Гомеля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0