21 лістапада невялікія ападкі, у асноўным мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу і раніцай тэмпература панізіцца да -4.. + 1°С, днём ад -1.. да + 4°С.

22 лістапада на фоне росту атмасфернага ціску будзе адчувацца ўплыў няўстойлівых паветраных мас, паўночнага паходжання. У асобных раёнах пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..- 6°С, максімальная днём -2.. + 3°С.

23 лістапада пераважна па заходняй палове краіны пройдуць ападкі (мокры снег, дождж), у асобных раёнах туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..- 7°С, максімальная днём -3.. + 3°С; у заходніх раёнах ноччу каля 0°С, днём +4.. + 7°С.

У пятніцу, 24 лістапада, у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), месцамі чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да +3, толькі па ўсходзе пры праясненнях паветра апусціцца да мінус 7 градусаў.

Днём будзе ад мінус 1 да +5, па захадзе — +6-8.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0