Сайт прэзідэнта Польшчы інфармуе, што Анджэй Дуда падпісаў змены ў закон аб Карце паляка.

Новая рэдакцыя пазбаўляе права атрымаць яе нашчадкам грамадзян Другой Рэчы Паспалітай, якія не былі палякамі па паходжанні.

Што гэта значыць для Беларусі, 100 тысяч грамадзян якой маюць карты паляка?

Старшыня Саюза палякаў Анджаліка Борыс з акцэнтам на слове «беларусы» кажа, што для іх нічога не зменіцца.

«Калі казаць пра Саюз палякаў, то тут не бачу праблем, бо ў нас палякі па паходжанні. Карта паляка — гэта прыналежнасць да польскага народу. Я згодная, што для яе атрымання трэба даказаць польскае паходжанне. Гэта абмяжуе толькі тых, хто проста хацеў атрымаць карту паляка ў сваіх мэтах», — сказала Борыс.

Нагадаем, раней невялікая група беларусаў пратэставала супраць змен: яны збіралі подпісы з патрабаваннем пакінуць старую рэдакцыю закона, каб адправіць іх у польскі Сейм.

Карта паляка дае магчымасць бесперашкодна жыць, працаваць і бясплатна вучыцца на тэрыторыі Польшчы, заязджаць на тэрыторыю гэтай краіны без шэнгенскай візы і падарожнічаць цягнікамі са зніжкай 37%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?