Фота Міністэрства абароны Расіі.

Фота Міністэрства абароны Расіі.

У апошні дзень 2017 года баявікі ў Сірыі абстралялі расійскую авіябазу ў Хмейміме з мінамётаў, Масква страціла чатыры бамбавікі Су-24, два знішчальнікі Су-35С, транспартны самалёт Ан-72, піша «Коммерсант» са спасылкай на дзве вайскова-дыпламатычныя крыніцы. Суразмоўцы газеты дадалі, што больш за дзесяць вайскоўцаў маглі атрымаць раненні.

Выданне называе гэта «адным з самых сур'ёзных здарэнняў» за ўвесь час расійскай аперацыі ў Сірыі. Крыніцы «Коммерсанта» не ўдакладнілі, баевікі якой менавіта тэрарыстычнай арганізацыі напалі на базу.

Газета таксама піша, што Міністэрства абароны не каментавала здарэнне, а паведаміла толькі пра крушэнне верталёта Мі-24. У ведамстве заявілі, што падчас пералёту 31 снежня з Хмейміма ў іншы раён Сірыі разбіўся верталёт Мі-24, загінулі два пілоты, а бортмеханік атрымаў траўмы, яго пазней эвакуявалі. Прычынай ваенныя назвалі тэхнічную няспраўнасць, у Мінабароны падкрэслілі, што верталёт не абстрэльвалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0