Аўстралія дазволіла продаж лячэбнага канабісу за мяжу, заявіў міністр аховы здароўя краіны Грэг Хант. Пра гэта паведамляе тэлеканал SBS

Паводле яго слоў, дапамагаючы вытворчасці лячэбнай марыхуаны для знешняга рынку ўрад стымулюе рост прапановы на ўнутраным. Міністр дадаў, што бачыць Аўстралію ў будучыні ключавым пастаўшчыком лячэбнай марыхуаны ў свеце.

Доступ да медыцынскага канабісу мясцовай вытворчасці для хворых у Аўстраліі з 2016 года. Яго вытворчасць і рэгуляцыя знаходзіцца ў падпарадкаванні штатаў і федэральнага ўрада. Першым з штатаў, што легалізавалі марыхуану, стала Вікторыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0