Амерыканская валюта даражэе чацвертыя таргі запар. На таргах 8 студзеня курс даляра вырас на 0,0105 (+0,53%) да 1,9974 беларускага рубля.

Нагадаем, што максімальны курс даляра ў 2017 годзе складаў 2,0378 (таргі 13 снежня), а 22 снежня ён зноў апусціўся ніжэй за 2 рублі. 1 студзеня яго курс складаў 1,9727

Еўра зніжаецца на 0,0012 (-0,05%) да 2,3951.

Расійскі рубель працягвае абнаўляць рэкорды: сёння ён даражэе на 0,0072 (+0,21%) да 3,4936 беларускага за 100 адзінак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0