Global Look Press

Global Look Press

Народны артыст Расіі Міхаіл Дзяржавін памёр пасля працяглай хваробы. Дзяржавіну быў 81 год. Дакладная прычына смерці пакуль не называецца.

Міхаіл Дзяржавін нарадзіўся ў 1936 годзе. У 1954-м паступіў у Тэатральную вучэльню імя Шчукіна. Ён зняўся ў такіх фільмах, як «Трое ў лодцы, не лічачы сабаку», «Чокнутыя», «Старыя клячы», «Рэвізор», «Зімовы вечар у Гаграх», «Бабнік» ды інш.

Дзяржавін быў тройчы жанаты: першай жонкай была дачка Аркадзя Райкіна, другой — дачка маршала Будзённага, а трэцяй — Раксана Бабаян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0