Перш за ўсё варта адзначыць, што тэхналогія адрозніваецца ад таго, як многія яе ўяўляюць. Сканер здольны ідэнтыфікаваць карыстальніка па адбітку ягонага пальца толькі пры ўмове дотыку да канкрэтнай, а не любой часткі дысплея. Для зручнасці карыстальнікаў смартфон падсвятляе функцыянальную вобласць на экране.

«Сканаваць палец, прыкладаючы яго да дысплея, вельмі натуральна, — распавядае Улад Саваў, аглядальнік The Verge. — Адзінае, што адрознівае новую тэхналогію ад старой, — невялікая затрымка ў счытванні, якая адчуваецца пасля працы з флагманамі канкурэнтаў».

Вытворца не раскрывае ні дакладную дату з'яўлення смартфона ў вольным продажы, ні ягоны кошт, ні нават апаратныя харакатарыстыкі.

Улічваючы складанасць тэхналогіі размяшчэння дактыласкапічнага сканера пад дысплеем, спецыялісты выдання мяркуюць, што навінка з'явіцца ў продажы бліжэй да вясны 2018 года па кошце каля 600 даляраў.

Дагэтуль адсутнасць тэхналогіі ўбудавання сканера адбіткаў непасрэдна ў экран смартфонаў вымушала вытворцаў убудоўваць яго ў кнопкі, а адсутнасць прыдатных для гэтага кнопак прыводзіла да таго, што сканеры размяшчалі на задняй панэлі прылады, што многія лічылі вельмі нязручным. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?