Па выніках 2017 года найбольш аварыйнымі днямі тыдня ў Мінску сталі панядзелак, чацвер і пятніца. Пра гэта БелТА паведамілі ва Упраўленні дзяржінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама

Паводле статыстыкі, найбольшая колькасць ДТЗ адбываецца ў вячэрні час з 18.00 да 21.00. «У 2017 годзе на тэрыторыі горада Мінска зарэгістравана зніжэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі на 15,7% у параўнанні з 2016-м. За 12 месяцаў адбылося 488 аварый, у якіх 588 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці і 40 чалавек загінулі. Найбольшая колькасць людзей пацярпела ў выніку наездаў транспарту на пешаходаў: іх за год адбылося 217, у выніку 210 чалавек былі параненыя, а 23 загінулі», — паінфармавалі ў ДАІ. У ДАІ адзначылі, што 74 ДТЗ адбыліся па віне саміх пешаходаў, у тым ліку і 28 наездаў з-за іх нецвярозага стану.

Сярод пешаходаў самыя распаўсюджаныя парушэнні гэта - пераход у неўстаноўленым месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0