Еўрапейская камісія патрабуе ад сацыяльных сетак узмацніць барацьбу з нелегальным кантэнтам, у прыватнасці ўвесці кароткія тэрміны для яго выдалення. Пра гэта паведамляе EUobserver.

У аўторак у Брусэлі адбылася закрытая сустрэча некалькіх еўракамісараў і прадстаўнікоў каля 20 кампаній па супрацьдзеянні распаўсюду нелегальнага кантэнту.

Камісар ЕС па ўнутраных справах Дмітрыс Аўрамопулас адзначыў, што выдаленне падобнай інфармацыі не павінна займаць больш за дзве гадзіны.

«Інфармацыя аб выдаленым змесце павінна быць перададзена праваахоўным органам, каб у далейшым яна магла быць выкарыстана ў якасці доказу ў правядзенні расследаванняў», — сказаў ён.

Гэта патрабаванне з'яўляецца часткай больш шырокіх намаганняў ЕС прымусіць кампаніі прымаць больш хуткія дзеянні супраць інтэрнэт-кантэнту, які схіляе да нянавісці, гвалту і тэрарызму.

Еўракамісія ў верасні мінулага года заявіла, што «тое, што незаконна ў афлайне, таксама з'яўляецца незаконным у інтэрнэце», хоць нацыянальныя правілы могуць адрознівацца па адным і тым жа змесце.

Інтэрнэт-платформам прыйдзецца ўлічваць правілы асобных краін-членаў, каб зразумець і скарыстацца адпаведнымі дзеяннямі, а затым вырашыць, ці трэба выдаліць інфармацыю.

«Сёння мы абмяркоўвалі з прадстаўнікамі галіны неабходнасць больш хуткіх дзеянняў, калі гэта магчыма на добраахвотнай аснове, але, калі неабходна, мы разгледзім далейшыя крокі», — сказаў пасля сустрэчы еўракамісар па пытаннях бяспекі Джуліян Кінг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0