Начальнік Круглянскай ПМК і яго сын абвінавачваюцца ў буйным крадзяжы маёмасці прадпрыемства, паведамляе Упраўленне СК па Магілёўскай вобласці.

Следчым упраўленнем УСК па Магілёўскай вобласці расследуецца крымінальная справа па абставінах крадзяжу маёмасці, здзейсненага групай асобаў у асабліва буйным памеры. Абвінавачанымі па справе прызнаныя начальнік дзяржаўнага прадпрыемства «Круглянская перасоўная механізаваная калона № 266» і яго сын.

Першапачатковымі следчымі дзеяннямі ўстаноўлена, што кіраўнік прадпрыемства, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, у пачатку 2014 года ўступіў у змову са сваім 31-гадовым сынам, каб завалодаць грашыма арганізацыі. Для надання бачнасці законнасці сваіх дзеянняў сын начальніка ПМК забяспечыў рэгістрацыю ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка свайго знаёмага і ўвесь перыяд супрацьпраўнай дзейнасці дзейнічаў ад яго імя.

У сваю чаргу кіраўнік ПМК даваў незаконныя ўказанні падначаленым аб набыцці аўтамабільных запчастак праз згаданага ІП з наступным пераводам грошай на разліковы рахунак прадпрымальніка. Пры гэтым да закупачнай цаны дадавалася надбаўка, якая ў некаторых выпадках дасягала да 100%. У выніку розніца паміж закупкай і продажам запчастак склала больш 1,05 млн рублёў. Такім чынам, прадпрыемству «Круглянская ПМК № 266» быў нанесены ўрон у асабліва буйным памеры».

Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваныя следствам па ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены групай асоб па папярэдняй змове ў асабліва буйным памеры), яны заключаны пад варту. Для пакрыцця нанесенай дзяржаве шкоды накладзены арышт на іх маёмасць і грашовыя сродкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0