14 студзеня ў вадасховішчы Пагост выявілі цела 15-гадовага жыхара вёскі Чухава. Пра гэта паведамілі TUT.BY ў абласным Асводзе.

У той дзень брат загінулага адправіўся на заледзянелы вадаём на рыбалку. Праз некалькі гадзін ён патэлефанаваў школьніку і папрасіў прынесці яму што-небудзь паесці. Падлетак узяў ссабойку і адправіўся да брата. Па дарозе ён праваліўся і пайшоў пад лёд.

Цела хлопчыка знайшлі рыбакі. Выратаваць яго ўжо было немагчыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0