Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура распавёў, што ўрад рэспублікі гатовы падпісаць дамову з апазіцыяй у рамках аднаўлення перамоваў, якія пачнуцца 29 студзеня ў Дамініканскай Рэспубліцы.

«Сёння пачынаецца дыялог паміж урадам і венесуэльскай апазіцыяй, каб знайсці шлях да міру і суіснавання. Таму я кажу як кіраўнік дзяржавы: венесуэльскі ўрад гатовы падпісаць дамову з апазіцыяй», — заявіў Мадура. Ён выказаў надзею, што дэлегацыя ад апазіцыі мае «патэнцыял для дыялогу і ўзаемаразумення». «Я абавязаны не толькі крытыкаваць апазіцыю, але і заключыць пагадненне для аднаўлення міру ў краіне», — дадаў прэзідэнт.

Папярэдняя сустрэча прадстаўнікоў уладаў Венесуэлы і апазіцыі ў Дамініканскай Рэспубліцы прайшла ў снежні 2017 года і скончылася правалам. Дэлегацыя ўрада Венесуэлы супраціўлялася патрабаванням апазіцыі правесці празрыстыя выбары прэзідэнта ў 2018 годзе, аднавіць распушчаны парламент і вызваліць палітвязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0