Сведкі расказваюць, што ўсё пачалося са спрэчкі паміж адным з лыжнікаў і сноўбардыстаў з-за пад'ёмніка. Сварка скончылася тым, што абодва ўпалі на снег.

— Я заваліў лыжніка і трымаў яго, спрабаваў супакоіць, а ў гэты час іншы лыжнік ударыў мяне чаравіком па твары. А потым уцёк. Пакуль ахова паднялася на гару, ужо давялося выклікаць міліцыю, — кажа сноўбардыст, які да гэтага часу ляжыць у шпіталі.

Заведзена крымінальная справа па арт. 149 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання).

Завадатар канфлікту (першы лыжнік, з якім паспрачаўся сноўбардыст) знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0