«У 2018 годзе працягваецца працэс аптымізацыі, вынікам якога мы бачым павышэнне баявой моцы Узброеных Сіл за кошт павелічэння баявога кампанента пры адначасовым зніжэнні колькасці структур, якія займаюцца забеспячэннем, выбарчага пераўзбраення на новыя комплексы ўзбраення і вайсковай тэхнікі», — сказаў Андрэй Раўкоў.

«Галоўнай мэтай да 2020 года вызначана стварэнне кампактнай, мабільнай, высока падрыхтаванай і добра абсталяванай арміі, здольнай процідзейнічаць новым выклікам і пагрозам, у тым ліку вельмі модным, дзякуючы журналістам, «гібрыдным пагрозам». Што тычыцца атрыманых на сённяшні дзень вынікаў гэтай працы, то іх можна вызначыць наступным тэзісам — сучасныя Узброеныя Сілы ў цэлым адпавядаюць сённяшнім рэаліям забеспячэння нацыянальнай бяспекі ў ваеннай сферы і з'яўляюцца найважнейшым сродкам стратэгічнага стрымлівання, прадухілення вайны»,

— дадаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0