Раней зазначалася, што ў Пружанах 25 сакавіка святочны канцэрт, прысвечаны 100-годдзю з дня ўтварэння БНР, арганізаваны Пружанскай раённай арганізацыяй «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны».
Аднак, як паведамляюць у фэйсбуку мясцовыя актывісты, удзельнікам святкавання забаранілі ўскладаць кветкі да помніка Рыгору Шырму, а таксама забаранілі выступаць Святлане Мяшкале, гурту «Амафору», фальклорнаму гурту Пружанскай дзіцячай школы мастацтваў, народнаму тэатру «Сейбіт», хору ветэранаў «Чырвоныя гваздзікі».
Тым не менш, арганізатары заклікаюць узяць актыўны ўдзел у свяце, канцэрт адменены не будзе, застаецца шэраг выступоўцаў.
0
0
0
0
0
0