Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

На святочным канцэрце ў гонар 100-годдзя БНР ля Вялікага тэатра выступіў стваральнік TUT.BY Юрый Зісер. Ён павіншаваў беларусаў са 100-годдзем абвяшчэння беларускай дзяржаўнасці і адзначыў, што тое, што сённяшняе свята арганізаваны не ўлада, не палітыкі, а найперш ініцыятыўныя грамадзяне, — вельмі важна.

— Нарэшце я бачу ўсмешлівыя твар, а то ўсе сур'ёзныя, як на 7 лістапада. Гэта яскравая праява развіцця нацыянальнай ідэі ў сучасных умовах. Хопіць канапавай крытыкі і пасіўнага чакання цуду. Нам пара пераходзіць да актыўнага паляпшэння нашага жыцця сваіх сіл. Чым больш мы будзем рабіць для сябе і іншых — тым святлейшай будучыня нашай краіны, тым мацнейшая наша незалежнасць.

Успамінаючы сёння гісторыю, важна памятаць пра тое, што будучыня краіны не можа ляжаць у яе мінулым. Таму нацыянальная ідэя павінна грунтавацца не толькі на гісторыі, але і ўлічваць сённяшнія і будучыя інтарэсы большасці нашых грамадзян. Нацыянальная ідэя не можа падзяляць людзей па іх поглядах на гісторыю, крыніцах даходаў, мове, пагонах, пасадзе. Нікому не дадзена «прыватызаваць» нацыянальную ідэю і аб'яўляць сябе «правільнымі» паслядоўнікамі, а астатніх — «няправільнымі».

Найноўшая гісторыя нашай краіны паказала, што ідэалагічныя гета ў нас не маюць поспеху. Яны толькі раз'ядноўваюць нас і робяць нацыю слабой. Толькі ідэі, якія нас усіх аб'ядноўваюць, адгукнуцца ў нашых душах і змогуць увасобіцца ў жыццё. Для гэтага трэба развіваць грамадства самастойна, па ўласнай ініцыятыве, сваімі сіламі паляпшаць сваё жыццё і ўсю нашу краіну. Гэта цяпер самая важная, самая актуальная нацыянальная ідэя. Памятаючы аб гэтых дзвюх рэчах — незалежнасці краіны і грамадзянскай супольнасці, — мы заўсёды будзем мець надзейны арыенцір у палітыцы, ідэалогіі, культуры, медыя, эканоміцы, бізнэсе, усіх сферах жыцця. Мы самі адказныя за нашу будучыню — і мы яе пабудуем. Няхай жыве незалежная Беларусь! Ура!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0