У сваім фэйсбуку Саакашвілі адказаў на словы Парашэнкі аб тым, што спецслужбы прадухілілі дзяржаўны пераварот ва Украіне, які збіраліся зладзіць экс-прэзідэнт Грузіі і Надзея Саўчанка. «Танны хлус без гонару і годнасці», — напісаў ён пра ўкраінскага прэзідэнта.

ТАСС

ТАСС

Саакашвілі запатрабаваў, каб Парашэнка «давёў свае выкрыцці да канца». «Спачатку я буду абараняцца ў судзе, а ў наступным годзе буду сведчыць у судзе над былым прэзідэнтам Парашэнка», — паабяцаў ён.

«Я ўжо ў падручніках гісторыі, а гэтаму непаразуменню свеціць трапіць толькі ў крымінальную і судовую хроніку», - сказаў Саакашвілі.

Напярэдадні Парашэнка, выступаючы з нагоды 26-й гадавіны стварэння Службы бяспекі Украіны, назваў бліскучым выкрыццё Саакашвілі і Саўчанка, паказаўшы, што гэтая гісторыя «вартая старонак у падручніках для будучых спецслужбістаў». «Атрыманыя пераканаўчыя доказы і перакрыты фінансавы канал паміж Дняпром і Масква-ракой, па якім яны перапраўлялі гэтыя 30 срэбранікаў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?