Reuters.com

Reuters.com

У дакуменце, які апублікавала прэс-служба прэзідэнта Латвіі, зазначаецца, што пасля 2021 года ўсе сярэднія школы ў краіне павінны весці адукацыю на латышскай мове. Гаворка ідзе ў тым ліку і пра рускія школы, прыхільнікі якіх выступалі супраць паправак.

Веёніс лічыць, што навучанне на латышскай мове дазволіць маладым жыхарам краіны атрымаць якасную адукацыю, а ў далейшым ўладкавацца на працу ў Латвіі. «Гэта дазволіць сфарміраваць больш згуртаванае грамадства і больш моцную дзяржаву», - гаворыцца ў заяве прэзідэнта.

Пры гэтым Веёніс заявіў, што ў нацыянальных меншасцяў застанецца магчымасць развіваць сваю культуру і захоўваць традыцыі, паколькі ў пачатковай школе навучанне на роднай мове будзе часткова захавана.

22 сакавіка за папраўкі ў закон аб адукацыі прагаласавалі дэпутаты латвійскага парламента. У прыватнасці яны выступілі за тое, каб у 7-9 класах 80% прадметаў выкладалася на латышскай, а ў 10-12 класах навучанне вялося выключна на дзяржаўнай мове. Выключэнне будзе зроблена толькі для ўрокаў роднай мовы і літаратуры.

З крытыкай рэформы выступалі прадстаўнікі рускамоўнай меншасці, а таксама некаторыя палітыкі. Так, мэр Рыгі Ніл Ушакоў паабяцаў не даваць у крыўду прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў. Паводле яго слоў, рыжская дума з 2019 года будзе выдзяляць сродкі для арганізацыі дадатковых заняткаў на рускай мове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?