Гэта — не туман, а бруднае паветра на досвітку ў Шанхаі. Фота: Johannes Eisele/AFP/Getty Images

Гэта — не туман, а бруднае паветра на досвітку ў Шанхаі. Фота: Johannes Eisele/AFP/Getty Images

Дыхаць чыстым паветрам — гэта новая прыкмета высокага статусу ў забруджаных гарадах, накшталт Шанхая, Пекіна або Дэлі. Таксама гэта яшчэ адзін спосаб для заможных людзей аддзяліць сябе ад бедных.

Яшчэ ў 2014 годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя падлічыла эфекты, што аказвае таксічнае паветра. Паводле разлікаў, менавіта яно стала прычынай 7 мільёнаў заўчасных смерцяў у год, а таксама адказнае за розныя захворванні, у тым ліку рак лёгкіх і інфаркты.

Вядома, ніхто і не думаў, што чыстае паветра можна прадаваць, але прадпрымальнікі даволі хутка ухапіліся за магчымасць атрымаць прыбытак падчас крызісу.

Гатэль «Кордыс» у Шанхаі можа пахваліцца блізкасцю да вакзала і аэрапорта, выдатным басейнам, а таксама паветрам двайное фільтрацыі. Больш за тое, якасць паветра з'яўляецца адной з галоўных прапановаў гатэля: у кожным з яго 396 пакояў усталяваныя датчыкі забруджвання, а таксама спецыяльныя маніторы, якія паказваюць наведвальнікам, наколькі паветра ўнутры чысцейшае за паветра на дварэ. 

Манітор паказвае, што паветра ў пакоі ў 9.7 разоў чысцейшае за гарадское. Фота: Helen Roxburgh for the Guardian.

Манітор паказвае, што паветра ў пакоі ў 9.7 разоў чысцейшае за гарадское. Фота: Helen Roxburgh for the Guardian.

«Я памятаю тыя дні, калі ўсе гасцініцы бралі плату за інтэрнэт, — кажа Джон О'Шы, кіраўнік «Кордыс». — Цяперака ж інтэрнэт больш падобны на гарачую ваду: калі ў вас няма высакахуткаснага інтэрнэту з лёгкім і бясплатным доступам, то вы ўжо прайгралі канкурэнцыю. [У будучыні] паветра ў гатэлі будзе такой жа паслугай: калі вы не зможаце забяспечыць у вашым будынку паветра лепш, чым у вашых супернікаў, то гэта правал. Паветра ўжо набывае такую ступень важнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?