У Беларусі каля 40 выпадкаў адру, яны зафіксаваныя ў Гродзенскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Пра гэта журналістам распавяла намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, піша Tut.by.

У Гомельскай вобласці зарэгістравана 11 выпадкаў адру, у Брэсцкай — 1, у Гродзенскай — 28 выпадкаў.

Нагадаем, што першы выпадак адру ў краіне выявілі ў Ваўкавыску ў пяцігадовай дзяўчынкі ў канцы лютага. Яна не была прышчэпленая, бо бацькі адмовіліся ад вакцынацыі. Па словах Іны Карабан, крыніцу інфекцыі так і не знайшлі. Гэта значыць дзіця дзесьці магло пракантактаваць з чалавекам з прыкметамі ВРВІ. Адзёр у пачатку захворвання праяўляецца як на ВРВІ і ніхто не западозрыць адзёр, калі чалавек не быў за мяжой.

У Ваўкавыску апошні раз выпадак адру фіксавалі 17 сакавіка, з тых часоў новых фактаў у Гродзенскай вобласці не было. Вірус, які выявілі ў Ваўкавыску, раней не цыркуляваў у нашай краіне. У Гомельскую вобласць вірус патрапіў з Адэсы. Там з сям'ёй адпачываў першы хворы, ён жыхар Жлобіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0