Сёння каля 3.00 на Кастрычніцкай плошчы супрацоўнікі АМАПа затрымалі маладога чалавека, які на матацыкле Kawasaki катаўся па плошчы, піша БелТА.

На месца прыбылі супрацоўнікі ДАІ Цэнтральнага раёна Мінска. «Высветлілася, што матацыклам кіраваў школьнік 2002 года нараджэння. Прычым правоў у яго няма. Сам малады чалавек растлумачыў, што ўзяў ключы ў дзядулі і вырашыў пакатацца па горадзе, а потым захацеў заехаць на Кастрычніцкую плошчу, каб сфатаграфавацца», — распавялі ў ДАІ.

Паколькі малады чалавек не дасягнуў ўзросту прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, разглядаць матэрыялы справы будзе камісія па справах непаўналетніх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0