У Нідэрландах на продаж выставілі 148 аўтамабіляў адной мадэлі — Citroen CX, перадае сайт motor.ru. Машыны адрозніваюцца мадыфікацыяй і тэхнічным станам. Яны каштуюць ад 500 да 8000 еўра. Іх усе можна паглядзець на сайце Van Soest Klassiekers.

У калекцыі прадстаўлены самыя розныя версіі мадэлі CX, якую часта называюць «апошнім сапраўдным «Сітраенам». Сярод іх ёсць хэтчбэк, універсалы, машыны з падоўжанай колавай базай, хуткія дапамогі і нават адмысловы «зараджаны» GTI — варыянт для Скандынавіі з абагрэвам крэслаў.

Некаторыя ўзоры знаходзяцца ў добрым тэхнічным стане, а прабег асобных аўто не перавышае 400 тысяч кіламетраў.

Citroen CX выпускаўся з 1974 па 1991 год. У 1975-м мадэль была абраная еўрапейскім «Аўтамабілем года». Усяго кампанія прадала каля 1,2 мільёна асобнікаў CX. Уладальнікамі гэтай мадэлі былі Жак Шырак, Эрых Хонэкер, Грэйс Кэлі, Мануэль Нар'ега, Аўгуста Піначэт, Ёхан Кроіф і Карлас Сантана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0