Брэст у другой палове дня 9 мая накрыў навальнічны фронт, залева суправаджалася моцным ветрам. Пік непагадзі прыйшоўся на 17:00. На працягу 20 хвілін выратавальнікам паступіла пяць паведамленняў аб падзенні дрэваў на праезную частку, пешаходную дарожку, грузавы аўтамабіль, у двары.

Выратавальнікам ў 17.12 паступіла паведамленне, што ў парку культуры і адпачынку на палатку для гандлю і пешаходную дарожку ўпала галінка дрэва. 10-гадовая школьніца атрымала траўмы, піша БелТА

Брыгадай хуткай дапамогі дзяўчынка была шпіталізаваная ў рэанімацыйнае аддзяленне абласной бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0