Бацькі немаўлят, якім трэба рабіць прышчэпку БЦЖ (супраць туберкулёзу), сутыкнуліся з праблемай: у сталіцы няма вакцыны.

Загадчыца дзіцячага аддзялення 1-га гарадскога супрацьтуберкулёзнага дыспансера Марына Леўчанка патлумачыла «Нашай Ніве»: «Сапраўды, бацькам, якія хацелі гэтымі днямі зрабіць дзіцю БЦЖ, дактары вымушаныя былі адмовіць. Прычына — закончыўся тэрмін прыдатнасці вакцыны. А вакцыну тую ў Беларусі не вырабляюць, прывозяць з Расіі, таму і здарыўся такі перабой».

Калі вакцына паступіць у паліклінікі, пакуль невядома.

Прычым немагчымасць зрабіць БЦЖ азначае, што ссоўваецца і графік наступных вакцынацый.

На пытанне, як засцерагчы сваё дзіця ад інфекцыі, пакуль вакцыны няма, Марына Леўчанка адказала: «Берагчы сябе і дзіця, менш хадзіць з дзіцячым вазком у гандлёвых цэнтрах, пазбягаць месцаў з вялікай колькасцю людзей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?