Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Беларусы могуць самастойна ў рэжыме анлайн разлічыць сваю пенсію. Гэта можна зрабіць на партале сацыяльнай абароны ў раздзеле «Пенсійны калькулятар».

На анлайн-калькулятары можна разлічыць пенсію па ўзросце, у сувязі са стратай кармільца, па інваліднасці, а таксама паглядзець памер сацпенсіі.

Напрыклад, каб разлічыць пенсію па ўзросце, трэба ўказаць пол, увесці звесткі па стажы работы і індывідуальным каэфіцыенце заробку (ІКЗ). Таксама трэба ўдакладніць, ці працуеце вы цяпер.

Складанасць у падліку ІКЗ у тым, што цяпер ён разлічваецца за апошнія 24 гады працы (гэты паказчык штогод павялічваецца на 1 год, у 2019 годзе ён будзе складаць ужо 25 гадоў): спачатку за кожны месяц, а потым выводзіцца агульны.

Для разліку месячнага каэфіцыента бярэцца зарплата работніка да выплаты падатку (гэта значыць «бруднымі») і дзеліцца на сярэднюю зарплату па краіне ў гэтым жа месяцы. Да прыкладу, у красавіку зарплата работніка склала «бруднымі» 1200 рублёў, а сярэдняя па краіне - 921 рубель. Каэфіцыент атрымліваецца 1,3 за красавік. Калі зарплата ў красавіку была на ўзроўні мінімальнай, якая цяпер складае 305 рублёў, то каэфіцыент будзе парадку 0,33.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?