Іспанскія ўлады абвясцілі, што гатовыя прыняць выратавальнае судна «Акварыус» з 629 мігрантамі на борце, якое стаіць ля берагоў Сіцыліі.

Прэм'ер-міністр Іспаніі Пэдра Санчэс, які ўзначаліў урад краіны менш за два тыдні таму, распарадзіўся адкрыць для выратаваных бежанцаў порт Валенсіі.

«Гэта наш абавязак — пазбегнуць гуманітарнай катастрофы і прапанаваць гэтым людзям бяспечны порт», — гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай канцылярыяй іспанскага прэм'ера.

«Акварыус» амаль на суткі затрымаўся ў Міжземным моры, пасля таго як у нядзелю новы міністр унутраных спраў Італіі Матэа Сальвіні адмовіўся пускаць яго ў порт.

Чытайце таксама: Новы ўрад Італіі адмовіўся прыняць судна з 629 мігрантамі на борце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?