Кампанія Uber працуе над сістэмай, якая будзе вызначаць, ці цвярозы чалавек, яшчэ да таго, як да яго прыедзе таксі, паведамляе The Verge.

Штучны інтэлект будзе вызначаць, у якім стане чалавек паводле некалькіх фактараў.

1. Як хутка карыстальнік набірае тэкст.

2. Колькі ён робіць памылак.

3. Ці пападае карыстальнік на кнопкі

4. Як хутка кліент перасоўваецца.

5. Як кліент трымае тэлефон.

Сістэма зможа сінхранізавацца з дадаткам Uber і адправіць кіроўцу папярэджанне, калі паводзіны кліента незвычайныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0