Заместитель министра иностранных дел Армении Рубен Рубинян в студии Азатутюн ТВ, Ереван, 11 июня 2018 г.

Афіцыйны Ерэван крытыкуе продаж з боку Беларусі — свайго саюзніка па ЕАЭС і АДКБ, рэактыўных сістэм залпавага агню «Паланэз» Азербайджану. «Гэта не зусім лагічна», — сёння ў ходзе прэс-канферэнцыі ў эфіры Азатуцюн ТБ сказаў намеснік міністра замежных спраў Арменіі Рубэн Рубінян.

«Улічваючы тое, што Беларусь з'яўляецца сяброўскай для нас краінай, удзельнічае разам з намі ў шэрагу шматбаковых фарматаў і мае саюзніцкія абавязацельствы, нам вельмі сумна, што Беларусь прадае зброю дзяржаве, якая знаходзіцца з намі ў канфлікце. І я лічу, што мы, як раней, так і ў далейшым уздымем гэтыя пытанні адпаведным чынам. Лічу, што гэта не зусім лагічна, улічваючы існуючыя паміж Арменіяй і Беларуссю сяброўскія і саюзніцкія адносіны», — заявіў Рубінян.

Сёння азербайджанскія СМІ паведамілі, што, нягледзячы на публічную крытыку з боку афіцыйнага Ерэвана, гэтыя дальнабойныя сістэмы ўжо дасягнулі Азербайджана і сёння ўжо былі прадэманстраваны прэзідэнту Ільхаму Аліеву. Як паведамляе Баку, яны могуць наносіць удары на адлегласці да 300 кіламетраў і паражаць цэлі праціўніка ў радыусе 80 кіламетраў.

Афіцыйны Ерэван ў адказ раскрытыкаваў гэтую здзелку. Прэс-сакратар Міністэрства абароны Арменіі Арцрун Аванісян у гутарцы з Радыё Азатуцюн тады адзначыў, што лічыць непрымальным продаж зброі «такой дзяржаве, як Азербайджан».

Чытайце таксама: Беларускія «Паланэзы» паступілі на ўзбраенне азербайджанскай арміі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0