У Віцебску адзінаццацігадовы хлопчык зваліўся з балкона шматпавярхоўкі, паведамляе БелТА.

Каля 16.15 ад відавочцаў паступіла паведамленне, што на тэхнічным балконе пятага паверха адной са шматпавярховак па вуліцы «Праўды» вісіць дзіця. Да моманту прыезду на месца спецыяльных службаў яно ўжо ляжала на казырку пад'езда. У цяжкім стане хлопчыка даставілі ў рэанімацыю, дзе ён памёр.

На месцы здарэння працуе аператыўна-следчая група Кастрычніцкага РАУС. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0