Былы футбаліст і экс-трэнер аднаго з самых тытулаваных клубаў Егіпта «Замалек» Абдэль Рахім Махамед памёр, каментуючы гульню зборнай Егіпта на чэмпіянаце свету па футболе супраць каманды Саудаўскай Аравіі, паведамляе Youm7.

Па дадзеных выдання, у яго здарыўся сардэчны прыступ падчас каментавання на адным з мясцовых тэлеканалаў гульні паміж егіпцянамі і саудаўцамі.

Шэраг вядомых егіпецкіх спартсменаў, у прыватнасці былы футбаліст зборнай Егіпта Мідо, пацвердзілі смерць Абдэля Рахіма Махамеда і выказалі свае спачуванні.

Партал Arab News паведамляе, што Махамеду стала дрэнна падчас працы на канале Nile Sports ў Каіры, калі на 95-ай хвіліне матчу саудаўская зборная забіла пераможны гол (1:2). Ён быў дастаўлены ў бальніцу, аднак неўзабаве памёр.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0