Кіраўнік урада Польшчы Матэвуш Маравецкі звярнуўся да парламента з просьбай перагледзець закон аб крымінальнай адказнасці за распаўсюджванне ідэй аб віне польскага народа або дзяржавы ў Халакосце. Пра гэта ў інтэрв'ю Польскаму радыё паведаміў кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык.

«Мы хочам выключыць з закона папраўку аб крымінальнай адказнасці, якая адцягвае ўвагу ад мэты закона, — сказаў Дворчык. — Варта памятаць, што гэтая мэта была ў тым, каб абараніць добрае імя Польшчы і гістарычную праўду».

Гаворка ідзе пра папраўкі да закона аб Інстытуце нацыянальнай памяці, прынятых у пачатку лютага 2018 года і якія ўступілі ў сілу ў пачатку сакавіка. Закон увёў крымінальную адказнасць (пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў) за сцверджанні аб датычнасці палякаў да злачынстваў нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны. У прыватнасці, каральнай стала фармулёўка «польскія лагеры смерці», што адносіцца да нацысцкіх канцлагераў на тэрыторыі Польшчы. Дакумент таксама забараняе прапаганду ў Польшчы бандэраўскай ідэалогіі і адмаўленне генацыду палякаў на Валыні.

Па словах Дворчыка, «грамадзянска-прававыя метады» (у якасці магчымага пакарання законам таксама прадугледжаны штраф) паказалі сябе больш эфектыўнымі з пункту гледжання «абароны гістарычнай праўды».

Прыняты Польшчай «закон пра Халакост» выклікаў хвалю міжнароднай крытыкі, у прыватнасці крытыку з боку Ізраіля і Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?