Міліцыя спыніла вышук 90-гадовай жанчыны з Крупскага раёна, якая знікла 11 чэрвеня, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

Жыхарка вёскі Вяршоўка пайшла з дому, і з таго часу пра яе месцазнаходжанне не было вядома.

Напярэдадні жанчына была знойдзена мёртвай ягаднікамі ў лесе каля вёскі Прудзец Крупскага раёна.

Бачных прыкмет гвалтоўнай смерці не ўстаноўлена

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0