Фота Юліі Міцкевіч

Фота Юліі Міцкевіч

Пра гэта БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе яшчэ горача, але на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Удзень будзе +24—30.

У суботу надвор'е будзе вызначаць атмасферны фронт, услед за якім пачне паступаць халодная паветраная маса з поўначы Скандынавіі. Днём будзе ў асноўным +12—19 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе месцамі — +20—22.

У нядзелю, 1 ліпеня, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, месцамі моцныя. Ноччу і раніцай у асобных раёнах дажджы будуць суправаджацца моцным парывістым ветрам. Днём будзе ў асноўным +11—17, толькі па ўсходзе краіны +18-20.

У панядзелак, 2 ліпеня, днём - 11-18 градусаў цяпла.

3 ліпеня — кароткачасовыя дажджы. Уначы +5—12 градусаў вышэй за нуль, днём — +13-20.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0