Зняволены Яўген Макараў, якога катавалі ў калоніі ў расійскім Яраслаўлі, сам правакаваў супрацоўнікаў. Пра гэта заявіў першы намеснік дырэктара Федэральнай службы выканання пакаранняў (ФСВП) Анатоль Руды.

«Гэтая сітуацыя, з майго пункту гледжання, была справакаваная пэўнымі сіламі, яму перыядычна падказвалі, каб ён паводзіў сябе абуральна ў дачыненні да супрацоўнікаў», — сказаў Руды.

Чытайце таксама: З'явілася жорсткае ВІДЭА здзекаў аховы са зняволенага ў расійскай турме. Яго забівалі

Ён адзначыў, што ў Макарава было 136 парушэнняў. «Вёў сябе вельмі абуральна, выклікаў пастаянна на канфлікт адміністрацыю, увесь час спрабаваў зрабіць так, каб у дачыненні да яго была нейкая крайняя рэакцыя асабістага складу», — растлумачыў намеснік ён.

Руды дадаў, што трэба даць прававую ацэнку таму, што адбылося на відэа: «Нашы супрацоўнікі не справіліся з задачай, ускладзенай на іх. З гэтым у службе мы будзем змагацца».

Матэрыял аб збіцці Яўгена Макарава ў яраслаўскай калоніі №1 з'явіўся на сайце «Новай газеты». Тэкст суправаджаўся дзесяціхвілінным відэазапісам катаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?