Беларусь выступае за чысціню і празрыстасць у спорце. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з генеральным сакратаром Міжнароднай федэрацыі баскетбола (ФІБА) Патрыкам Баўманам, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў за дадзеную Беларусі магчымасць прыняць у сябе чэмпіянат свету па баскетболе сярод дзяўчат да 17 гадоў, які ў цяперашні час праходзіць у Мінску.

Як кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта ён выклаў сваю пазіцыю па важных, надзённых пытаннях развіцця сусветнага спорту. «Мы за чысты спорт, мы за поўную празрыстасць і чысціню дзейнасці міжнародных арганізацый, у тым ліку Міжнароднага алімпійскага камітэта. Мы прыхільнікі абароны спартсменаў, каб спартоўцы не пакутавалі, асабліва чыстыя спартсмены», - заявіў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў: «У нас вельмі шмат прэтэнзій да Міжнароднага алімпійскага камітэту. Мне здаецца, гэта структура не проста бюракратычна, яна часам безадказная. Я як кіраўнік НАК вымушаны гэта на чарговым мерапрыемстве, я так планую, данесці да ведама міжнароднай спартыўнай грамадскасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0