Фота Wikimedia Commons

Фота Wikimedia Commons

У самалёт кампаніі Air Moldova, які выконваў рэйс Кішынёў—Санкт-Пецярбург, падчас палёту ўдарыла маланка, паведамляецца ў Facebook малдаўскай авіякампаніі.

Інцыдэнт адбыўся праз 10 хвілін пасля ўзлёту. Пасля ўдару маланкі экіпаж вырашыў вярнуцца ў Кішынёў. У самалёце знаходзіліся 113 пасажыраў.

Пасажыраў высадзілі ў Кішынёве і даставілі ў Пецярбург наступным рэйсам.

Тэхнічныя службы вядуць праверку самалёта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0