Апошнія дні ў інтэрнэце актыўна абмяркоўваліся магчымыя праблемы са здароўем кіраўніка дзяржавы. Некаторыя расійскія і ўкраінскія СМІ паведамлялі, што ў Аляксандра Лукашэнкі мог здарыцца інсульт, таму быў адменены візіт у Гомель. У панядзелак Лукашэнка не з’явіўся на тэлеэкранах.

31 ліпеня дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА паведаміла, што кіраўнік дзяржавы прыняў у сябе старшыню Мінскага аблвыканкама Анатоля Ісачэнку. Гаворка на ёй вялася пра ход уборачнай кампаніі ў рэгіёне.

Навіна была аздобленая двума фотаздымкамі Аляксандра Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?