Жыхар вёскі Рэзы Шчучынскага раёна падазраецца ў здзяйсненні крадзяжу, піша сайт УУС Гродзенскага аблвыканкама. 34-гадовы мужчына запрыкмеціў на могілках у Шчучыне дэкаратыўныя агароджы, якія можна здаць на металалом.

Падазраваны сарваў 42 фрагменты дэкаратыўных агароджаў, пасля чаго пайшоў. Сваякі памерлых, чые магілы абрабавалі, заявілі ў міліцыю. Супрацоўнікі Шчучынскага РАУС знайшлі падазраванага, скрадзенае было ў яго. Распачатая крымінальная справа. Раней мужчыну ўжо судзілі за рабаванне і разбойны напад. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0