Будынак пасольства ЗША ў Анкары быў абстраляны невядомымі з аўтамабіля белага колеру, інцыдэнт адбыўся а 5-й раніцы па мясцовым часе, паведамляе CNN Turk.

Па будынку, паводле інфармацыі тэлеканала, стрэлілі чатыры ці пяць разоў. Ніхто не пацярпеў. Было разбіта акно ў будцы аховы. Нападнікі з'ехалі, іх шукае паліцыя.

Стральба адбылася ва ўмовах пагаршэння адносін паміж Анкарой і Вашынгтонам. Сувязі паміж дзвюма краінамі сапсаваліся з-за арышту ў Турцыі амерыканскага пастара Эндру Брансана. Анкара лічыць, што ён звязаны з Рабочай партыяй Курдыстана (партыя забаронена ў Турцыі, улады лічаць яе тэрарыстычнай) і арганізацыяй прапаведніка Фетхулахам Гюленам (яго Анкара лічыць адным з арганізатараў спробы дзяржаўнага перавароту ў 2016 годзе).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?