У выхадныя ўначы па паўночным захадзе, а ўдзень паўсюдна пройдуць кароткачасовыя дажджы.

У суботу ўначы ў асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы ад 2 марозу да 4 цяпла, удзень — плюс 2—8 градусаў, па захадзе да 10 цяпла.

У нядзелю зноў чакаюцца дажджы, удзень па поўначы краiны — мокры снег, месцамi ўзмацненне ветру да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы 1—7, удзень 3—9 цяпла.

У пачатку наступнага тыдня iстотна пахаладае i чакаецца першая рэпетыцыя зiмы,
калi праз тэрыторыю краiны пачне рухацца халоднае i вiльготнае арктычнае паветра.

У панядзелак чакаюцца ападкi пераважна ў выглядзе мокрага снегу, на дарогах месцамi галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў, удзень 0—5 цяпла.

У аўторак месцамi, а ў сераду паўсюдна мокры снег. На дарогах сур’ёзная галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы ад 0 да 6 марозу, удзень мiнус 3 — плюс 3.

 Здароў, рыпучы, звонкі сьнег. На фота: Зіма ў Квэбэку.

Здароў, рыпучы, звонкі сьнег. На фота: Зіма ў Квэбэку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0