Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка даручыў МЗС Украіны рыхтавацца да разрыву базавай дамовы пра сяброўства з Расіяй. Пра гэта ён заявіў падчас нарады з кіраўнікамі замежных дыпламатычных устаноў Украіны.

«Сёння мы падышлі дастаткова падрыхтаванымі і юрыдычна абароненымі да наступнага кроку — спынення дзеяння Дагавора аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Украінай і Расіяй, які па віне Масквы ўжо даўно стаў анахранізмам», — заявіў прэзідэнт Украіны.

Парашэнка паведаміў, што МЗС ужо атрымаў адпаведнае даручэнне і ў найбліжэйшы час Украіна ажыццявіць неабходныя крокі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?